User Profile

Advertisement

  • Add Friend
  • Add Note
  • Track User
  • Send Message
  • Send V-Gift
Userpic

"Капітан Смоллетт"

ЖЖ а. Андрэя Буйніча

Created on 2007-09-18 09:57:10 (#13843473), last updated 2008-06-01

91 comments received, 20 comments posted

Basic Info
Name:kapitan_smallet
Location:Мінск, Belarus
Bio
«Я вельмі хацеў, каб Госпад жыў у маім сэрцы»

Размова ў Рэдакцыі «Царквы» з новавысьвячаным сьвятаром БГКЦ
айцом Андрэем БУЙНІЧАМ з Менск

Нарадзіўся 19.04.1978 у г.Столін Берасьцейскай вобласьці.
Жанаты, мае жонку Алену і дачку Сафію.
У 1995-2000 гг. навучаўся ў Менску ў БДУ на механіка-матэматычным факультэце
па сьпецыяльнасьці “Матэма¬тыч¬ная электроніка”. Атрымаў дыплом матэматыка-сістэматэхніка.
З 2000 г. – семінарыст БГКЦ. Быў адказным за падрыхтоўку і выпуск старонак грэка-каталіцкіх семінарыстаў “Разам”.
У 2006 г. скончыў Вышэйшую духоўную рыма-каталіцкую семінарыю ў Драгічыне (Польшча). Магістар багаслоўя.
Дыяканскія сьвячаньні атрымаў 12 чэрвеня 2006 г.
з рук біскупа Сафрона Мудрага. 17 сьнежня 2006 г. у Івана-Фран¬коўску (Украіна)
гэты ж Уладыка ўдзяліў яму і сьв. Тайну Сьвятарства.

– Айцец Андрэй! Трымаю ў руках Ваш памятны абразок з нагоды атрыманьня дару сьвятарства, на якім выява крыжа сьв. Еўфрасіньні Полацкай і словы з псальму воіна, абраныя Вамі ў якасьці дэвізу: “Блаславёны Госпад, цьвярдыня мая, што навучае рукі мае вайне і пальцы мае – змаганьню” (Пс 143, 1). Што значыць для Вас гэты сымбаль і гэтыя словы з псальму Давіда?¬ Хто ёсьць той Галіаф, з якім Вам належыць весьці змаганьне?
– Вядома, прыміцыйны абразок сапраўды зьяўляецца дэвізам для сьвятара, гэткім своеасаблівым “крэда”, з якім ён хоча ісьці па жыцьці... Што да майго абразка, то здаецца, што тут усё зразумела: крыж сьвятой¬ Еўфрасіньні кажа пра маю прыналежнасьць да ўсходняй традыцыі, да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а словы Ісусавай малітвы, напі¬са¬ныя пад крыжам,– мая любімая малітва, якая таксама падкрэсьлівае маё імкненьне быць у лучнасьці з нашымі духоўнымі каранямі, крыніцай¬ якіх ёсьць наша ўсходняя традыцыя. Словы псальму,¬ напісаныя на адваротным баку абразка,– гэта мая малітва да Госпада, каб даў Ён мне сілаў пераадолець перадусім самога сябе. Таксама¬ і апостал Павел¬ піша пра барацьбу: “Наша барацьба ня супраць крыві й цела, але су¬праць¬ нача¬льства, су¬праць¬ уладаў, супраць сусьветных валадароў цемры гэтага ве¬ку, су¬праць ду¬хаў зло¬сьці паднябесных” (Эф 6, 12). Так што, як я думаю, Галіаф, з якім трэба весь¬ці¬ вайну,– гэта я сам, мой стары¬ чалавек. Калі атры¬¬маем перамогу над сабою, та¬ды, паводле словаў сьв. Се¬ра¬фіма Сароўскага, ва¬кол¬ нас збавяцца тысячы.¬ Да ска¬занага магу дадаць, што гэтымі словамі з псальму прашу ў Госпада мужнасьці і падтрымкі ў пераадоленьні жыцьцёвых цяжкасьцяў, якія ёсьць і будуць на маім шляху, бо Ён – крыніца маёй моцы.
– Як у Вашым жыцьці зьявілася думка пра сьвятар¬ства? Ці былі тыя, хто паўплываў на Ваш выбар?
– Я сам доўга шукаў Бога і сваю Царкву і ведаю, з якімі цяжкасьцямі сустракаецца чалавек на гэтым шляху... Калі я яшчэ вучыўся ва ўніверсітэце, то ў інтэрнаце¬ сустракаў шмат маладых людзей, якія таксама, як і я, шукалі сэнсу, Праўды, Бога... Мы шмат блукалі то там, то тут, некаторыя сталіся ахвярамі сектаў. Дагэтуль уз¬гад¬ваю з болем майго знаёмага, што патрапіў у секту Муна... Таму, калі я сустрэў у сваім жыцьці Госпада наша¬га Ісуса Хрыста (ці лепш сказаць, калі Госпад мяне суст¬рэў) і прыйшоў у Каталіцкую Царкву, то мне захацелася стаць такім кампетэнтным чалавекам, які б мог дапамагчы людзям, асабліва моладзі, у іх духоўных пошуках.¬ У той момант адпаведную кампетэнтнасьць я ўбачыў у сьвятарах, якія сустрэліся на маім шляху. Магчыма, усё гэта стала першым крокам да зьяўленьня ў мяне думкі пра сьвятарства.
Калі казаць пра канкрэтныя асобы, дзякуючы якім я лепш усьвядоміў свой выбар, то можна тут узгадаць айцоў Міхала Сапеля, Роберта Крывіцкага, Анатоля Ярошку, Пятра Смалінскага, Зьбігнева Грыгарцэвіча, Андрэя Абламейку, а асабліва айца архімандрыта Сяргея (Гаека). З некаторымі я меў дачыненьне толькі раз ці два, а з некаторымі жыцьцё ўжо моцна зьвязала. Ёсьць і іншыя, імёны якіх я ўжо ня памятаю, але якім я вельмі ўдзячны. Таксама я ўдзячны праваслаўнаму сьвятару айцу Міхаілу Бубену, які мяне ахрысьціў у сябе дома ў Наваградку, калі мне было каля чатырох гадоў. Канешне,¬ я ня памятаю яго, але малюся за яго і адчуваю з ім пэўную духоўную сувязь. Магчыма, яго малітвамі Госпад пачаў дзейнічаць у маім жыцьці.
– Пайсьці вучыцца ў духоўную семінарыю – гэтая думка зьявілася найперш у Вас ці Вам нехта параіў задумацца пра такі жыцьцёвы выбар?
Гэта было толькі маё рашэньне, у тым сэнсе, што ніхто мне не прапаноўваў і не падказваў зрабіць такі выбар. Канешне, калі я яго агучыў, то ў маім жаданьні пайсьці вучыцца ў семінарыю мяне падтрымалі і айцец Сяргей (Гаек), якога я ўжо на той момант ведаў, і айцец Андрэй Абламейка, які стаў душпастырам у маёй парафіі пасьля айца Яна Матусевіча.
– Вядома, ня ўсе, хто пайшоў у семінарыю, сталі сьвятарамі... Ці не было спакусы кінуць?
– Неразумна было б з майго боку рэальна не ацэньваць тую справу, за якую хачу ўзяцца. Канешне, было разуменьне, што я выбіраю нялёгкі шлях, але адначасова я не ўяўляў сабе іншай дарогі. Думаю, што няма ніводнай асобы, якая б не сумнявалася ў прынятым рашэньні. Вернасьць жа свайму выбару абумоўліваецца сапраўднымі матывацыя¬мі асобы. У маім выпадку, я быў унутрана перакананы, што хачу стаць сьвятаром і што гэта жаданьне ад Госпада. Калі б было інакш, я не вытрымаў бы ў семінарыі нават месяц...
– Каб быць сёньня вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царк¬вы, напэўна, трэба мець моцную веру і перакананьні, бо ўмовы для разьвіцьця нашай Царквы досыць сьціплыя: няма ў нас веліч¬ных¬¬ храмаў з пышнымі іканастасамі, замест іх – сьціплыя каплі¬цы¬¬ ў прыстасаваных памяшканьнях, не хапае сьвятароў, ёсьць і ін¬¬шыя цяжкасьці. Можна сказаць, жыцьцё як у першых хрысьція¬наў. Чаму ж Вы абралі для сябе БГКЦ і служэньне менавіта ў ёй? Якім быў Ваш шлях?
– Я пераканаўся ў пэў¬ны¬ момант, што поўня ла¬скі знаходзіцца ў Каталіц¬кай Ца¬р¬кве. А паколькі я быў ахрышчаны ў Права¬слаў¬най Царкве, то маёй род¬най¬ літургічна-бага¬слоў¬скай Традыцыяй зья¬ў¬¬¬¬ляецца ўсход¬няя Традыцыя. Як быць католікам і адначасова застацца пры праваслаўнай спадчыне? Адзін¬ы варыянт – Грэка-Каталіцкая Царква. На той момант, калі я зрабіў свой выбар, пэўна, я не ра第важаў такімі ка¬тэгорыямі... Але, ведаеце, у Рыма-Ка¬таліцкай Царкве мне дакладна не хацелася быць – я “ня бачыў” сябе там. Тое, што адбывалася ў царкве, для мяне тады было больш “зразумелым”, чым тое, што адбывала¬ся¬ ў касьцёле, а “Откровененные¬ рассказы странника” бліжэй, чым “Трактат аб Найсьвя¬той Дзеве Марыі” Альфонса Лігуоры...
Дарога да Царквы, да БГКЦ была зусім ня лёгкая і не з фундамен¬тальнага багаслоўя трэба тут пачынаць. Па¬чаць, напэўна, трэба з узгаданага ўжо мною хросту. Ад гэтай падзеі застаўся дзіцячы ўспамін: блікі сьвечак перад¬ сьвятымі абразамі ў зацямнёным пакоі, цьмяныя постаці нешматлікіх прысутных... А таксама нейкая дзівосная ат¬ма¬сфе¬ра. Цяпер я разумею, што была атмасфера асабіс¬тай¬ прысутнасьці Госпада.
Ёсьць яшчэ адзін дзіцячы ўспамін, які залічваю да гісторыі свайго духоўнага шляху. Нулявы ці першы клас школы. Настаўніца запытвае: “Хто з вас, дзеці, верыць у Бога?” Вядома, паднялі рукі дзеці баптыстаў. І я разам з імі. Чаму?.. Бабуля мая навучыла мяне, што Бог ёсьць. (Валадарства нябеснае ёй і мая ўдзячнасьць! Была яна да канца жыцьця шчырай праваслаўнай верніцай – спавядалася і прымала сьвятыя Тайны). Настаўніца ж мая кажа: “Бога няма. Людзі ў космас паляцелі – Бога там не знайшлі”. А я падымаю руку зноў і кажу: “А Ён на Сонцы!”¬ Настаўніца: “Ну, дзеці, гэта сьмешна. На Сонцы такая тэмпература, што ніводная жывая істота ня выжыве”. Памятаю дакладна, хацеў адказаць ёй на гэта, што Бог “волшебный” і Яму ўсё роўна, якая на Сонцы тэмпература, але гутарка ўжо была пра іншае... Трэба сказаць, што пасьля гэтага выпадку, хоць я і не атрымаў адказу на свой апошні аргумент, але ў Бога верыць перастаў і сьмяяўся з маёй бабулі... Даруй, Бабуля!
Пытаньне пра Бога нечакана вярнулася да мяне зноў дзесьці ў 10-11 класе. Гэта быў той час, калі я, як і кожны падлетак, хацеў сябе рэалізаваць. Праяўлялася гэта ў тым, што я хацеў “быць самым лепшым”. Я шмат чытаў, навучыўся граць на гітары і ўдзельнічаў у ВІА, гуляў у шахматы, добра вучыўся... Але адчуваў, што, нягледзячы¬ на мае высілкі, “быць найлепшым” не атрымліваецца: знаходзяцца асобы, якія прачытваюць болей кніг, якія лепей граюць на гітары, якія абыгрываюць мяне ў шахматы, і ёсьць тыя, якія лепш за мяне вучацца. Прыкладна ў гэты ж час у маёй бабулі зьявіўся “Новы Запавет”, які яна атрымала як гуманітарную¬ дапамогу. Я прачытаў яго (быў гэта, здаецца, 1993 год) і пагадзіўся, прынамсі тэа¬рэ¬тычна, што Бог – нейкі Абсалют – напэўна, ёсьць. Тады я ня ведаў, якім чынам датычыць мяне Слова Божае, што я прачытаў. Так ці інакш, але я прыняў у сваю “сістэму” сьветапогляду, які тады пачынаў кшталта¬вацца, ідэю Бога, узяў Яго, што называецца, “да ўвагі”. (Пасьміхаецца – Рэд.) Гэтая “ідэя” прывяла мяне да “веры” ў тое, што напэўна ёсьць-такі нешта ў гэтым жыцьці, дзе я здолею “быць першым”. Цяпер я бачу, наколькі тады мае памкненьні і матывацыі былі эга¬іс¬тыч¬нымі, але тым ня менш, я перакананы, што Госпад выкарыстаў і гэта, каб падштурхнуць мяне праз мае амбіцыі да сапраўднай веры ў Яго.
Потым быў універсітэт – час самастойнага жыцьця і прыняцьця самастойных рашэньняў. У пэўным сэнсе мая новая сітуацыя выклікала ў маім жыцьці крызіс, які вымагаў новага погляду на рэчы. Напрыклад, я пераканаўся, што не зьяўляюся самадастатковым, што ёсьць таксама жыцьцёвыя абставіны, мацнейшыя за мяне, што я не зьяўляюся нейкай¬ звышвыбітнай асобай, як мне здавалася ў школе, а звычайны студэнт сярэдніх здольнасьцяў і г.д. Усё гэта, а асабліва пэўныя бытавыя цяжкасьці ў інтэрнаце, прывяло да таго, што я, не знаходзячы крыніцы моцы ў самім сабе, каб пераадолець розныя жыцьцёвыя сітуацыі, пачаў шукаць праз малітву іншай Крыніцы моцы. Здаецца, што гэтай першай малітвай і была малітва (па-царкоўнаславянску), якую я зьмясьціў на сваім прыміцыйным абразку: “Госпадзе Ісусе, Хрысьце, Сыне Божы, памілуй мяне, грэшнага”. Так я пачаў маліцца.
У той час, калі я быў на першым курсе ўніверсітэту, у Менску была рэ¬лі¬гійная хваля, на якой таксама¬ падняліся і шматлікія секты. Іх адэпты¬ неаднойчы падыходзілі да мяне на вуліцы і распачыналі гутаркі на рэлі¬гій¬ныя тэмы, часта аргументуючы¬ цытатамі з Бібліі. І аднойчы я задаў сабе пытаньне: хто ж мае рацыю? Гэта для мяне стала вельмі важна. Тут Госпад зноў выкарыстаў мае амбіцыі – я пачаў чытаць Сьвятое Пісаньне, каб быць у стане дыскутаваць¬ і перамагаць у дыскусіях з гэтымі асобамі. Так я пачаў свой уласны пошук.
На першым курсе ўніверсітэту кожную нядзелю я хадзіў у праваслаўную катэдру, стаяў усю службу з нейкай тугой у сэрцы, намагаючыся зразумець, што адбываецца. Адначасова хадзіў “у госьці” да іншых хрысьціянаў. Памятаю, што некалькі разоў прыходзіў да пяцідзясятнікаў.¬ Напрыканцы іх богаслужэньня пастар звычайна заклікаў: “А цяпер тыя, хто хоча прыняць у сваё сэрца Госпада Ісуса Хрыста, няхай выйдуць наперад і мы будзем маліцца за іх”. І я кожны раз выходзіў. Тады я яшчэ ня ведаў, што Ісуса дастаткова прыняць аднойчы... Але я вельмі хацеў, каб Госпад жыў у маім сэрцы. Таксама хадзіў я ў “American Club”. Гэта была тусоўка, якую аргані¬зоўвалі амерыканскія студэнты-пратэстанты з ЗША. Сустрэчы адбываліся ў Палацы шахмат і шашак¬ і складаліся са сьпеваў пад гітару, невялікага навучаньня ды сьведчаньня аб Ісусе Хрысьце. Прыходзілі ў асноўным студэнты. Большасьць з іх, напэўна, шукала ня Бога, але мажлівасьці папрактыкавацца ў ангельскай мове, а таксама з цікавасьці да сапраўдных амерыканцаў.¬
У лютым 1997 году, у Дзень закаханых, са мною здарыўся выпадак – я зламаў сабе левую руку. Гэта быў пералом ня толькі рукі, але й пералом у маім жыцьці. Незадоўга да гэтага я пачаў хадзіць на малітоўныя спатканьні каталіцкай харызматычнай Супольнасьці сьв. Яна Хрысьціцеля. Гэткім чынам я першы раз блізка пазнаёміўся з Каталіцкай Царквой і каталіцкай моладдзю. Я навязаў таксама кантакты і з тагачасным колам супрацоўнікаў рэдакцыі рыма-каталіцкага выданьня “Ave Maria”, дзе працавала ды проста тусавалася шмат сябраў супольнасьці і дзе я сам пачаў час ад часу дапамагаць у працы (за гэты, карысны для мяне досьвед, мушу скласьці падзяку спадарыні Аліне Новікавай).
У супольнасьці я прабыў каля году, а калі вырашыў выйсьці з яе, то мяне ўжо, здавалася, нічога ня зьвязвала з Каталіцкай Царквой. (Уласна¬ ў гэты час у Супольнасьці сьв. Яна Хрысьціцеля пачаліся непаразумень¬ні з царкоўным кіраўніцтвам і праз нейкі час пэўная група на чале з лі¬дарам наогул адыйшла ад Каталіцкай Царквы. – Рэд.) Я пачаў падум¬ваць, ці не пачаць мне зноў шукаць “сваю Царкву”. Але ў той час я ўжо ведаў пра такія важныя крытэрыі праўдзівай Царквы Хрыстовай, як апостальская пераемнасьць, сьв. Тайны, і таму ішлося пра тое, каб знай¬сьці сваё месца ў Каталіцкай або ў Праваслаўнай Царкве. Лацінскі абрад¬ быў для мяне зусім чужы і далёкі, але і ў Праваслаўнай Царкве я ўсё ж не адчуваў сябе “на сваім месцы”. Тады адзін хлопец з супрацоўнікаў рэдакцыі часопісу “Ave Maria”, з якім я пачаў тады сябраваць і які быў грэка-католікам, падказаў мне, што я магу застацца праваслаўным у Каталіцкай Царкве. Гэта мяне заінтрыгавала, а праз нейкі час я ўжо стаў прыходзіць у грэка-каталіцкую парафію сьв. Язэпа, дзе душпастырам у той час быў а. Ян Матусевіч.
– Як бы Вы адказалі на пытаньне: “Навошта ў Беларусі адраджаецца Грэка-Каталіцкая Царква? У чым яе адметнасьць?”
– Гэта нялёгкае пытаньне, вельмі нялёгкае. Не бяруся адказаць на гэтае пытаньне ў поўнай меры. Аднак магу прапанаваць тут некалькі тэзісаў, якія, на маю думку, павінны легчы ў аснову разважаньняў пра тоеснасьць нашай Царквы і пра тое, дзеля чаго яна існуе. Першы тэзіс: нашая Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква – гэта Ўсходняя Царква.¬ Усходняя Царква – гэта ня толькі абрад, але таксама ўсходняя Традыцыя. Кожнаму з нас, хто лічыць сябе грэка-католікам, належыць ня толькі на словах у гэтым пераканацца. Другі тэзіс – гэта нашая лучнасьць з Апосталам Пятром нашых часоў, з Апостальскай Сталіцай. Папа, як хтосьці трапна сказаў, зьяўляецца для нас сьцягам на полі змаганьня. Ваяр, калі бачыць свой сьцяг, ведае, куды яму ісьці. Трэці тэзіс – гэта беларуская мова ў нашай Царкве. Ісус Хрыстос збаўляе нас у канкрэтнай¬ нашай сітуацыі. А наша сітуацыя – гэта Беларусь, з нашай мовай і культу¬рай. Каб нам збавіцца, нам трэба вярнуцца да саміх сябе, у тым ліку да сваёй мовы. Думаю, праз тое, што нашая Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква спалучае гэтыя тры элементы, яна і зьяўляецца ўнікальнай.
– Вы ўжо ўзгадвалі, што перад тым як пайсьці ў семінарыю, Вы вучыліся ва ўніверсітэце. Дзе вучыліся і якую адукацыю атры¬малі?
– Так, з 1995 па 2000 год у Менску я навучаўся на механіка-матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту па сьпецыяльнасьці “Матэматычная электроніка”. Скончыў універсітэт у 2000 годзе і атрымаў дыплом матэматыка-сістэматэхніка.
– Цікава, а як такая адукацыя стасуецца з Вашым выбарам як сьвятара, ці дапамагае на абраным шляху сьвятарства?
– Перадусім, я матэматык па адукацыі, але не матэматык па пакліканьні. Што такое матэматыка я пачаў разумець на другім ці трэцім курсе, таксама як зразумеў, што нягледзячы на тое, што яна мне вельмі падабаецца, гэта не маё месца ў жыцьці. Тым ня менш, матэматыка навучыла мяне пасьлядоўнасьці. Менавіта таму я вырашыў давяршыць сваю вучобу на мехмаце, а ня кінуць яе.
Матэматыка – гэта класная навука, і я зусім не шкадую, што пяць гадоў яе вывучаў. Перакананы, што і ў гэтым быў провід Госпада, бо матэматыка вучыла мяне думаць: думаць абстрактна, думаць па-рознаму. А таксама яна вучыла мяне абгрунтоўваць ці даказваць сваё меркаваньне, вучыла слухаць іншых і разумець іх, апісваць зьявы і аналізаваць іх. Матэматыка вучыла мяне дыялогу, а таксама адказнасьці за выказаныя мною сьцьверджаньні. Думаю, пагодзіцеся са мною, што гэтыя здольнасьці патрэбныя ў кожнай галіне чалавечай дзейнасьці.
– Ці дасягненьні сучаснай навукі і імкненьне чалавецтва да новых ведаў ня ёсьць сёньня перашкодай для веры ў Бога?
– Не, лічу, што гэта не зьяўляецца перашкодай. Навука займаецца дасьледаваньнем створанага Богам сьвету. Вера ж мае дачыненьне да Бога, які знаходзіцца па-за гэтым створаным сьветам. Гэткім чынам вера і навука знаходзяцца ў розных плоскасьцях, адна другой не супярэчаць.¬
– Як ставіліся да веры, да Бога Вашы ўніверсітэцкія выкладчыкі?
– Скажу так: чым больш выкладчык быў дасьведчаны ў сваёй галіне ведаў, тым больш сур’ёзна ён ставіўся да Бога. І гэта цалкам зразумела.¬ Сапраўдны сьпецыяліст разумее сваю абмежаванасьць у пазнань¬ні. Фізікі з часоў Эйнштэйна няшмат новага адкрылі. Рызыкну нават сказаць, што сучасная фізіка знаходзіцца ў тупіку, бо ня можа патлумачыць тыя зьявы, якія адкрыты, напрыклад, у квантавай фізіцы.
Ва ўніверсітэце мы мелі факультатыўны курс “Біблія як культурны помнік літаратуры”. Але падача матэрыялу выкладчыкам была аднабокая і вельмі тэндэнцыйная. Гэта быў па сутнасьці курс ваяўнічага атэізму, праз які выкладчык насьміхаўся з Бібліі і веры ў Бога.
На маю думку, існуе такая тэндэнцыя, што людзі, якія займаюцца дак¬ладнымі навукамі, больш схільныя сёньня да веры ў Бога, чым гуманітарыі.¬
– На Вашую думку, чаго прагне сёньня моладзь? Ці шукае моладзь Бога?
– Цяжка мне сказаць пра цяперашнюю моладзь, бо ў сучасным сьвеце розьніца ўжо нават у пару гадоў стварае цалкам новае пакаленьне з іншымі зацікаўленьнямі і новай субкультурай... Але, мяркую, што прадстаўнік кожнага пакаленьня стаіць перад выбарам, якой дарогай пайсьці. У мае студэнцкія часы я назіраў, як такія самыя студэнты, як і я, абіралі кожны сваю дарогу: былі такія, што не выходзілі з чытальнае залы, а былі і тыя, што ніколі ў яе не заходзілі, хтосьці цікавіўся тэатрам і операй, а іншыя цікавіліся выключна моцнымі напоямі. Як сьпяваецца ў адной бардаўскай песьні: “Каждый выбирает по себе: женщину, религию, дорогу. Дьяволу служить или пророку – каждый выбирает по себе”.
Ці шукае моладзь Бога? Думаю, што ў той самай ступені, як і іншыя лю¬дзі. Залежыць гэта таксама ад асобы. Мне пашанцавала, бо ў свае сту¬дэнцкія гады я сустрэў шмат такіх асобаў, якім не было абыякава тое, куды яны ідуць. У інтэрнаце я і яшчэ некалькі маіх сяброў сябрава¬лі з дзяўчатамі-філолагамі, якія жылі ў адным пакоі, дык усе яны зьвяза¬лі сваё жыцьцё з верай, з Богам. Цікава, што адна з іх стала праваслаўнай¬ манахіняй, а другая – рыма-каталіцкай. З апошняй,¬ сяст¬рой Ігнаціяй, я нядаўна сустракаўся. Разам з прыемнасьцю ўзгадвалі сту¬дэнцкія гады... Хлопцы ў манастыр не пайшлі, але ведаю, што яны ідуць у гэтым жыцьці разам з Госпадам нашым Ісусам Хрыстом.¬ Адзін з маіх лепшых сяброў – Алесь Аўдзяюк, з якім мы разам закончы¬лі меха¬ні¬ка¬-матэматычны факультэт і нават жылі напрацягу году ў адным пакоі ў інтэрнаце, пайшоў у семінарыю і цяпер вучыцца ў Нямеччыне ў Айх¬штэ¬це. Ён ужо грэка-каталіцкі іпадыякан. Няхай Госпад і далей бла¬слаўляе яго на шляху да сьвятарства.
– Сярод моладзі сёньня надзвычай папулярныя творы Джона Рона Роўэла Толкіна, асабліва яго “Хобіт”, “Уладар пярсьцёнкаў”. Ведаю, што і Вы далёка неабыякавы да творчасьці Толкіна. Больш за тое, нават сваю магістарскую працу ў семінарыі Вы прысьвяцілі дасьледаваньню яго творчасьці...
– Так, сапраўды, я напісаў і абараніў магістарскую працу “Указаньне маральных каштоўнасьцяў ва “Уладары пярсьцёнкаў” Дж.Р.Р.Толкіна”.¬
– Як і чаму нарадзілася думка абраць такую арыгінальную для выхаванца духоўнай семінарыі тэму навуковай працы? Наогул, што Вас так зацікавіла ў творах Толкіна?
– “Уладар пярсьцёнкаў” – гэта тая кніга, якая мяне моцна зацікавіла яшчэ ў студэнцкія гады, а па вялікім рахунку – яшчэ раней. Мой сябра быў талкіністам. З ім мы чыталі і абмяркоўвалі Толкіна. Твор Джона Рона Роўэла Толкіна “Уладар пярсьцёнкаў”, напісаны ў 1950-ыя гады, для многіх людзей усё яшчэ асацыюецца хутчэй з лёгкай забавай, з нечым несур’ёзным, чым з указаньнем “нейкіх там” маральных каштоўнасьцяў. Нават сама пастаноўка праблемы ў тэме маёй працы – “Указаньне маральных каштоўнасьцяў ва “Ўладары пярсьцёнкаў” – можа падацца неўласьцівай, бо ці ж ня ёсьць марнаваньнем часу напісаньне працы, што мае на мэце ўказаньне маральных каштоўнасьцяў у “Чырвоным Каптурку”? Ці ёсьць гэта справа, годная ўвагі тэалогіі?
Сваёй працай я спрабую якраз паказаць, што творчасьць Толкіна мо¬жа¬ быць прадметам вывучэньня тэалогіі. А яго “Уладар пярсьцёнкаў” – гэта ня проста адна з кніг гатунку “фэнтэзі”, якіх цяпер шмат у лю¬бым шапіку, але вельмі глыбокі твор. Толкін пры дапамозе міталагічнай мовы, якую сам ства¬рыў, абвяшчае Евангельле. Так, у яго вы не сустрэнеце ані слова “Бог”, ані “Хрыстос”, але затое сустрэнецеся з ге¬ра¬ізмам. Гераізм – гэта дабрадзейнасьць, на якую накладаецца шмат іншых дабрадзейнасьцяў.¬ І ён у Толкіна па-сапраўднаму хрысьціянскі, бо, як напісаў адзін з да¬сьлед¬чыкаў Толкіна, “гераізм ва “Уладары пяр¬сьцёнкаў” зьяўляецца гера¬і¬з¬¬¬мам, даступным ня толькі “вялікім і моцным”, але і “малым і пакорным”.¬
– Як паставіліся да Вашага выбару тэмы навуковай працы вы¬кладчыкі духоўнай семінарыі, калегі-семінарысты?
Канешне, тэма маёй працы, заўсёды выклікала зьдзіўленьне. Таксама не бракавала і жартаў з боку маіх калегаў па семінарыі, якія любілі запытвацца, наколькі далёка я зайшоў у навуцы “хобіталогіі”. Што да выкладчыкаў, то, напэўна, яны ставіліся падобна – мне здавалася, што ніхто ўсур’ёз не ўспрымаў маю тэму. (Пасьміхаецца – Рэд.). Што да мяне, то пры выбары тэмы я проста хацеў, каб мне самому было цікава займацца маёй магістарскай працай. Вось і атрымалася нешта на мяжы маральнай тэалогіі і літаратуры...
– Ці цяжка было знайсьці навуковага кіраўніка для такой працы?
– Справа ў тым, што я спачатку шукаў навуковага кіраўніка, а потым ужо выбіраў тэму. Я маю досьвед універсітэту і ведаю, што ня важна, на якую тэму ты пішаш, але вельмі важна, у каго ты будзеш яе пісаць. Для мяне галоўным крытэрам было тое, каб можна было размаўляць, абмяркоўваць тэму з маім кіраўніком, атрымліваць ад яго добрыя кансультацыі і парады, і, да таго ж, каб гэты чалавек быў адкрыты на штосьці новае і ўвогуле на студэнта... Айцец доктар Славамір Мазур, прэфект семінарыі ў Драгічыне, цалкам адпавядаў гэтым маім патрабаваньням, і я ўдзячны яму за кіраўніцтва падчас напісаньня працы.
– Чуў, што пасьля перапісу насельніцтва ў Расеі, дзе кожны самастойна мог вызначыць сваю нацыянальнасьць, “выявілася” шмат хобітаў... Што Вы думаеце пра гэтую зьяву?
– Думаю, што трэба перадусім даведацца матывацыі тых людзей, якія сябе так акрэсьлілі. У той час, калі Толкін раптам стаў папулярным у ЗША, на сьценах дамоў можна было сустрэць такія надпісы, як “Гэндальфа ў прэзідэнты” і інш. (Гэндальф – чараўнік, адзін з галоўных герояў “Уладара пярсьцёнкаў” – Рэд.). Мяркую, што гэта рэакцыя людзей¬, якія думаюць і шукаюць, рэакцыя на стан грамадзтва, у пэўным сэнсе пратэст на мяшчанскую абыякавасьць, спроба справакаваць людзей да мысьленьня і сказаць, што яны заўсёды маюць свой выбар. Думаю, падобны намер мела прынамсі частка з тых “хобітаў”. Магчыма, яны з тых нешматлікіх людзей, якія ведаюць, хто яны ёсьць насамрэч...
– Героем многіх дзяцей і падлеткаў сёньня стаў Гары Потэр – хлопчык, прыгодам якога ангельская пісьменьніца Роўлінг пры¬сьвя¬ціла ўжо шэсьць кніг. Нягледзячы на тое, што яе творы выклікаюць вялікую цікавасьць у дзяцей, з боку некаторых хрысьціянаў – праваслаўных, а таксама каталікоў ды пратэстантаў – можна пачуць рэзкую крытыку гэтых твораў і нават заявы пра шкоднасьць іх для дзяцей, бо там шмат магіі і чараўніцтва. Даводзілася чуць, што ад асобных сьвятароў былі нават прапановы запытваць у дзяцей на споведзі, ці не чыталі яны творы пра Гары Потэра... Што думаеце пра гэты твор і яго такія катэгарычныя ацэнкі?
– Падчас маёй вучобы ў духоўнай семінарыі была такая сітуацыя ў аўдыторыі, калі адзін сьвятар пачаў ганіць “Гары”. Я запытаў яго: “Ці Вы чыталі кнігу?” На гэта ён адказаў, што не чытаў. Майму зьдзіўленьню не было межаў: выявілася, што свае высновы ён зрабіў на падставе прачытаных адмоўных артыкулаў.
Я прачытаў другую, трэцюю, чацьвёртую і пятую кнігі пра Гары Потэра.¬ Таксама як і розныя крытычныя артыкулы пра кнігі пісьменьніцы Роўлінг. Нават Папы Рымскія не засталіся абыякавымі да гэтага твору: Ян Павел ІІ быў ня супраць, а Бенядыкт XVI – ня за. Я больш схіляюся ў ацэн¬ках да Яна Паўла ІІ. Кніга мне падабаецца. У ёй мовай казкі праўдзіва распавядаецца пра жыцьцё, а таксама сьмерць: у ёй не паміраюць¬ “панарошку”, у ёй паміраюць па-сапраўднаму. Калі ж казаць пра шкоднасьць... Магу адказаць коратка, перафразоўваючы Ўладзіміра Высоцкага: калі вы лічыце, што гэта шкодная кніга – значыць, вы проста не чыталі шкодных кнігаў.
– Раскажыце трошкі пра сябе, пра Вашу сям’ю і Вашыя карані.
– Сам я паходжу з Століна Берасьцейскай вобласьці, са звычайнай сям’і. Бацька – Іван Паўлавіч, быў супрацоўнікам столінскай саніпедэм¬станцыі, цяпер на пенсіі, маці – Галіна Аляксандраўна, урач-педыятр, на пенсіі, але яшчэ працуе. Сам я жанаты – маю жонку Алену. У нас ёсьць дачка Сафія, якой 8 месяцаў. Алена па адукацыі інжынер-сістэма¬тэхнік. Чакала мяне з семінарыі два з паловай гады.
– Напрыканцы дазвольце маленькае бліц-апытаньне. Чым Вы любіце займацца ў вольны час?
– Вольны час я праводжу з сям’ёй. Люблю чытаць кнігі, глядзець анімэ,¬ гуляць у інтэлектуальныя гульні – шахматы, го-вэйцы (праўда, апошні час гуляць няма з кім).
– Які Ваш любімы від спорту?
– Рэгбі. Іграў аднойчы ў семінарыі, а палюбіў на ўсё жыцьцё. (Сьмя¬ец¬ца – Рэд.).
– Якую музыку Вы любіце слухаць?
– Беларускі і расейкі рок. Бардаў.
– Хто Вашыя ўлюбёныя пісьменьнікі? Пра стаўленьне да Толкіна можаце не распавядаць, мы ўжо ведаем...
– Любімы пісьменьнік той, кнігу якога ў дадзены момант чытаю. Люблю вяртацца да ўлюбёных англамоўных аўтараў: Артура Конан Дойля, Клайва Льюіса, Марка Твэна...
– Што Вы цяпер чытаеце і якія з апошніх прачытаных кніг Вы б асабліва параілі прачытаць чытачам “Царквы”?
– Варта прачытаць Томаса Мэртана “Разважаньні на самоце” (“Одинокие думы”), сам чытаю цяпер “Сіла і слава” Грэма Грына. Яе таксама раю прачытаць.
– Якая падзея ў хрысьціянскім жыцьці сьвету ў апошні час падалася Вам найбольш цікавай і вартай увагі?
– Зьяўленьне адгартацыі “Sacramentum Caritatis” Бенядыкта XVI.
– Якія словы з Сьвятога Пісаньня прымусілі Вас нядаўна задумацца або па-іншаму глянуць на іх значэньне?
– “Назірайце ж за тым, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена бу¬дзе, а хто ня мае, у таго адымецца й тое, што ён думае мець” (Лк 8, 18).
– Дзякуй за размову!
Гутарыў Ігар БАРАНОЎСКІ

Газета “ЦАРКВА”, № 2 (53), 2007, с. 6-8.
Connect

Interests (28):

External Services:

LJ Talkkapitan_smallet@livejournal.com
Friends [View Entries]
Communities [View Entries]
Feeds [View Entries]

Watching (0)

Advertisement

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…