"Капітан · Смоллетт"


ЖЖ а. Андрэя Буйніча

Recent Entries · Archive · Friends · User Info

* * *
Шаноўныя сябры, дазвольце Вас запрасіць на новы сайт: svjazep.org
* * *
Віншую з Божым Нараджэньнем тых, хто сьвяткуе па юліанскаму каляндару. Ніжэй увазе жадаючых прапаную казаньне, якое сказаў роўна год назад

Read more... )

* * *
Госпадзе, мой Божа!
Я ня ведаю куды іду,
Я ня бачу перад сабою дарогі,
Дзе канец яе – невядома.

Я ня знаю самога сябе.
Згодна з волей Тваёй усё раблю –
Так здаецца мне, але я...
Разумею, што гэта ня так.

Што прагненьне Табе дагадзіць,
Ўжо Табе дагаджае – я веру.
І ва ўсім, што раблю, яно ёсьць.
Вось такую я маю надзею.

І надзеі сваёй не хачу
Запярэчыць ніколі ў жыцьці.
Знаю я: калі вытрваю ў ёй,
З дапамогаю прыйдзеш Ты.

Павядзеш асабіста мяне,
Правядзеш мяне правым шляхом...
Хоць і не здагадаюся я,
І ня буду ведаць аб тым.

Вось чаму давяраю Табе,
Давяраць Табе буду заўсёды.
Калі нават здавацца мне будзе,
Што загінуў я без сумніву.

Калі нават здавацца мне будзе,
Што знаходжуся ў цені я сьмерці:
Не ўбаюся – Ты са мною заўсёды,
І ніколі мяне не пакінеш

Перад тварам загубы самога.

(Thomas Merton, “Thoughts in Solitude”, пераклад мой – даруйце мне дзёрскасьць :)) )

* * *
Сустрэў вось учора выпадкова ў Мінску Няшчарду і зразумеў, што даўно ўжо ня выходзіў на палубу "Капітана Смолетта". Можа гэта надвор'е, ці сьвяты, ці адсутнасьць нармальнага канэкту з нэтам? Зрэшты гэта рэтарычнае пытаньне. Віншую ўсіх з Божым Нараджэньнем і Новым Годам!
* * *
За апошнія год дзесяць давялося мне наведаць розныя краніны. Сярод іх канешне Польшча, потым Францыя, Італія, Германія... У гэтым годзе давялося наведаць вось ужо еўрапейскую Румынію, а дакладней яе частку вядомую як Трансільванія. Заўсёды мяне ў часе такіх паездак непакоіла адно пытаньне: ці мы – беларусы – еўрапейцы, ці я – Андрэй Буйніч – еўрапеец?

Read more... )

* * *

Tuesday 30 October 2007

SIR EUROPA, www.agensir.it

 

BELARUS, 1937, 70 YEARS AGO THE STALINIST GENOCIDE

 

The 70th anniversary of the tragic Stalinist reprisals in Belarus, which had their highlight in 1937, has been celebrated over these days. It was a veritable genocide organised by the Soviet totalitarian regime and focussed on the elite of the Belarusian nation: men of culture and science, priests from all confessions and patriots, as well as simple citizens. Within 15 months, between August 1937 and December 1938, over 10 thousand people were shot in Belarus. In just one night, between 29th and 30th October 1937, and in Minsk alone, the NKVD officers (the secret services of the Ministry of Internal Affairs) shot over 100 people.

<lj-cut>

In memory of this painful anniversary, a city committee planned a Day in Memory of the Stalinist Genocide for 29th October 2007.

But throughout the year the Christian Churches of Belarus have planned several pastoral initiatives.

The Greek-Catholics have commemorated the victims of the Stalinist genocide during the Yearly Pilgrimage to Polatsk on 15th July. On that occasion, the apostolic visitor of the Belarusan Greek-Catholic Church, the archimandrite Sergius Gajek, said for the victims of the genocide: “we wish to ask for their souls the gift of eternal rest and for us the grace of being the brave witnesses of Christ Resurrected in Belarus”.

The Apostolic Administrator of the Archdiocese of Minsk-Maghileu, the bishop Anton Dziemianka, officiated Mass on 26th August for the repose of the victims’ souls.

On Sunday 28th October, some Protestant Churches celebrated the Day of Repentance for the Crimes of Communism. The initiative was also endorsed by many Catholics from both rites (Latin and Byzantine) as well as some Orthodox groups.

In the same spirit of repentance for the crimes of communism and prayer for the victims, some Greek-Catholic priests celebrated a service of commemoration on Monday 29th October in Minsk in the wood of Kurapaty, where according to some estimates 50 thousand to 300 thousand people were buried in the years 1937-1938.

And it is just the wood of Kurapaty that yesterday was the destination of a procession of approximately one thousand people, who left from the centre of the Belarusan capital. The event, authorised by the authorities, was led by Maia Klachtornaia, the daughter of Todar Klachtorny, the poet who was executed after spending 18 years in the Soviet prisoner-of-war camps by former Gulag prisoners and leaders of the opposition parties.

The commemoration and the prayer will continue over the next few days, especially on 2nd November that in Belarus is called Dziady, i.e. a traditional day of commemoration of one’s ancestors.

The Orthodox devotees also celebrate the “Saturday of Saint Demetrius” – a day of prayer for the dead.

</lj-cut>

 

* * *
Вось нарыс казаньня для жадаючых.

Гал 6, 11-18

Лк 16, 19-31

 
1. Дарагія браты, дарагія сёстры! Сёньня Ісус Хрыстос распавядае нам пра багацея і Лазара. Прыповесьць гэтая незвычайная сваёй пабудовай і падобна спектаклю ў двух дзеях. Спачатку было добра багацею, дрэнна – Лазару, потым наадварот. Усё сіметрычна, проста, лагічна...

2. Хацелася аднак запытаць: хто тут галоўны герой прыповесьці?! Не, гэта не Лазар і не багацей. Лёс братоў багацея – вось галоўны прадмет навучаньня Ісусу Хрыста ў пачутым намі фрагмэнце. Іх лёс велімі актуальны для нас, бо... гэтымі братамі з’яўляемся мы самі. Падобна багацеюю, што быў выключаны з Божага Валадарства, такі ж самы лёс чакае кожнага, хто ўвесь сэнс свайго жыцьця бачыць у эгаістычным спажываньні.

Здзіўляе ў прыповесьці тое, што Ісус не дае маральнай ацэнкі, накшталт: глядзіце, які багацей дрэнны, ай-я-яй... Гэта таму, што сэнс, які хоча данесьці да нас Ісус ляжыць глыбей, чым звычайная ацэнка: добра-дрэнна. Можна сказаць так: сэнс ня ў тым, каб быць добрым, але наколькі нашая дабрыня набліжае нас да праўды пра саміх сябе, да Праўды якой ёсьць Хрыстос.

3. “Маюць Майсея і прарокаў; хай слухаюць іх” – такі рацэпт атрымоўваем на нашую хваробу. Слухаць “Майсея і прарокаў” для нас азначае слухаць Божае Слова. У спажываньні Божага Слова можам сябе не абмяжоўваць. Айцы пустыні “перажоўвалі” Божае Слова, бо так можна перакласьці лацінскае слова “медытацыя” ці грэцкае слова “мэлэтэ”. Давайце і мы вывучым з Бібліі верш, які краную нашае сэрца, і на гэтым тыдні будзем яго “перажоўваць”.

* * *
Сёння недзе ў 7.30 зламаўся на "кальцавой". Бедная мая старэнькая "ібіца" - спачатку счапленьне, цяпер вось напэўна скрыня перадач. Дзякуй Богу, што гэтага не адбылося на трасе да Наваградку, куды сёньня збіраўся ехаць...
* * *
Заўтра нядзеля. Для жадаючых нарыс казаньня тут :)
Read more... )
* * *
Z Dniom naradzhennia!!! Dumaju szto Ty toj samy Jurkas, pra jakoha ja dumaju :)). Prauda, Jurkas?
* * *
Сёньня я быў на Дне нараджэньня. Гэта быў не звычайны Дзень нараджэньня. Сёньня споўнілася 2 гады першаму даросламу хоспісу ў Беларусі. На ім сабраліся медперсанал, сябры, запрошаныя госьці, праваслаўны сьвятар (які ёсьць тут душпастырам для праваслаўных) ды я. Маё сяброўства з хоспісам пачалося нечакана... Вось ужо каля 10 месяцаў я прыходжу сюды, каб паспавядаць, прычасьціць, елеепамазаць рыма-каталікоў.... Хоспіс змяняе ментальнасьць усіх, хто мае да яго дачыненьне. Гэта іншы сьвет, у якім няма восені-вясны, зямы-лета, няма выходных... Ёсьць цярпеньне і ёсьць выбар: з Надзеяй, ці з Безнадзеяй. Я памятаю тых, хто стаў па тым, ці па іншым баку... Медперсаналу жа хоспіс не пакідае выбару: застацца тут і працаваць могуць толькі да канца шчырыя людзі. Сённяшні дзень - дзень радасьці, бо першаму Дому Надзеі ў Беларусі 2 гады...
* * *

У шаноўнага _paolo сустрэў сфармуляваньне, якое балюча татыкнула мяне. Не скажу, што ў той момант я быў напоўнены выключна хрысьціянскімі пачуцьцямі, рукі нават так і хацелі напісаць у адказ штосьці дзёрскае і крыўднае пра праваслаўную тэалогію (ці пра яе існаваньне). Аднак, ня ўсе скончылі тэалагічныя факультэты, ці прынамсі вучыліся ў семінарыі, таму гэты факт можа трошкі злагодзіць узгаданае ўжо ў назве посту “шибко изворотливое” каталіцкае багаслоўе. Невядома таксама, ці _paolo мае на ўвазе ўсю каталіцкую тэалогію, ці толькі навуку Каталіцкай Царквы, яка тлумачыць веру Каталіцкай Царквы, а можа і вогуле “изворотливость” датыцыць толькі навукі пра Папу Рымскага.

 

Так ці інакш адказам на рэпліку _paolo было маўчаньне маіх братоў і сёстраў па веры, таму я, капітан Смоллетт, хоць можа і не валодаю ўзгаданым прадметам у поўні, але “буду драться за двоих… Нет за троих… Я буду драться за всю команду” (цытата ). Вядома, было б наіўна з майго боку спадзявацца зрабіць на старонках лайвджорнала сістэматычны выклад каталіцкай тэалогіі... Думаю, так: пачнем ад пачатку, з “азбукі”, а потым паглядзім – шмат залежыць ад тых, хто будзе гэта чытаць (калі такія асобы знойдзяцца J). Распавядаючы пра каталіцкую тэалогію, я буду карыстацца рознай літаратурай, пра што буду час ад часу інфармаваць. За аснову, на якую я буду абаперацца, будзе падручнік тэалогіі С. Ц. Напюркоўскага “Як займацца тэалогіяй” (St. C. Napiórkowski, „Jak uprawiać teologię”, Wrocław 1991). Што ж, наперад.
* * *

Я пайшоў далей, а ён застаўся...

 

* * *
Я супраць тэрору. Супраць тэрору пад кожнай яго постацьцю. Безумоўна мне неабыякава барадзьба супраць ісламскіх экстрымістаў... Мова аднак пойдзе сёньня пра экстрымізм іншага гатунку – наш, родны, тутэйшы.

* * *
Вітаю ўсіх на барту "Капітана Смоллетта"! Кажуць, што як назавеш карабель, дык так ён і паплыве! Ну, што ж, прынамсі вядомы капітан - адказны чалавек (не кажучы аб іншых годных увагі рысах характару), спадзяюся што і гэты дзённік будзе адказным маім творам.
* * *

Advertisement